Politicians and Election, Vote in Freedom, Actively Participate in Democracy, Vote for Change, Online referendum
left right

Biography Віктар Цярэшчанка

> Belarus > Politicians > Viktar Tsyareshchanka
Віктар Цярэшчанка Віктар Цярэшчанка
Віктар Цярэшчанка
Беларускі палітык. | A Belarusian politician.
email

DESCRIPTION OF CANDIDATE: 

Віктар Цярэшчанка Biography

BEL:

 

Віктар Іванавіч Цярэшчанка — беларускі палітык, кандыдат эканамічных навук, кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 года.

 

Нарадзіўся 30 студзеня 1950 года ў вёсцы Дуброўка Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Беларус. Беспартыйны. Жанаты, выхоўвае трох дачок. У 1975 годзе Скончыў эканамічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Навучаўся ў Міжнародным інстытуце менеджменту (Кіеў, Украіна), Дэлавэрскім універсітэце (ЗША). У 1990 годзе атрымаў навуковую ступень МВА — Master of Business Аdministration in International Business Activities. Працаваў слесарам, фрэзэроўшчыкам, інжынерам, кіраўніком.

 

1992—2004 — генеральны дырэктар СТАА «Міжнародны інстытут менеджменту». 1993—2004 — старшыня Беларускага грамадскага аб'яднання «Народная дыпламатыя». 1994—2000 — старшыня Беларускай народнай партыі. Вылучаўся ў кандыдаты на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ў 1994 годзе. Жнівень-верасень 1994 — начальнік упраўлення па справах тэрыторый Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання. 2001 — вылучаўся ў кандыдаты на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 2004—2005 — кіраўнік прадстаўніцтва аўтаномнай некамерцыйнай міжнароднай арганізацыі «Выканкам Рады славянскіх народаў Беларусі, Расіі, Украіны» ў Рэспубліцы Беларусь. Працуе Старшынёй Рады «Асацыяцыя малога і сярэдняга прадпрымальніцтва». Аўтар больш 70 навуковых і дзяржаўных работ па праблеме развіцця Беларусі. Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

 

крынiца

29.11.2010

updated: 2012-06-21

icon Viktar Tsyareshchanka
icon Viktar Tsyareshchanka

ElectionsMeter is not responsible for the content of the text. Please refer always to the author. Every text published on ElectionsMeter should include original name of the author and reference to the original source. Users are obliged to follow notice of copyright infringement. Please read carefully policy of the site. If the text contains an error, incorrect information, you want to fix it, or even you would like to mange fully the content of the profile, please contact us. contact us..

 
load menu