![]() | Зянон Пазняк: Сіплы голас ненавісціZianon Pazniak 54% |
Пазняк лічыць, што крымінальная справа па падзеях 19 снежня "скончыла сваё існаванне пасля першага ж выступлення Уладзіміра Някляева ў судзе". А выказванні Лукашэнкі пра "казлоў", "вашывую палітыкку" - гэта не канец і не "агонія" рэжыму, а ўсяго толькі яго натуральны стан.
Лідэр КХП-БНФ Зянон Пазняк падзяліўся сваімі развагамі аб сітуацыі ў Беларусі. Палітык выказаў думку, што пачаў мяняцца не рэжым, а пачало змяняцца само грамадства.
-Цяпер, асабліва пасьля выказваньняў узурпатара пра "казлоў", "вашывую палітыку" і абвяшчэньня права на свабоду думак чалавека ў сваёй хаце на кухні, шмат хто (хто ня ведае яго псіхалёгіі) пачаў казаць і пісаць пра "агонію" рэжыму, якому, трэба разумець, надыходзіць канец. Тэндэнцыя такая, вядома, ёсьць, але ў цэлым пра "агонію" і "канец" - гэта перабольшаньне. "Агонія" адбываецца ўжо скора 17 гадоў. Так званы "прэзыдэнт" заўсёды быў такім і выказваўся гэтаксама (гэта значыць так, як умеў). Have you voted for or against Zianon Pazniak ? У самым пачатку сваёй улады ён нават Гітлера пахваліў і казаў, што гэта "узор" для яго "прэзыдэнцкага" кіраваньня. "Вашывыя блохі", "адмарозкі", "падонкі" і т. п. лексіка гучэла ўвесь час у хамскай і нецярпімай (у дачыненьні да апанэнтаў) форме. І грамадзтва (акрамя невялікай яго часткі) усяго гэтага варварства, як быццам, не заўважала. Has changed the argument your opinion on Zianon Pazniak ? Такі фэнамэн мае сваё тлумачэньне. Але факт застаецца фактам: грамадзтва глядзела наўпрост - і ня бачыла, слухала - і ня чула.
...
Выступленне Зянон Пазняк 9 мая 2011, поўная версія тут
13.05.2011
Чытайце поўны тэкст артыкула: www.belaruspartisan.org
21.05.2011
amalia -
Flag it!![]() |
(Zianon Pazniak)
and more...