Politicians and Election, Vote in Freedom, Actively Participate in Democracy, Vote for Change, Online referendum
Jaroslav Romanchuk

Я.Раманчук: Ад радыкальных рэформаў горш не будзе

Jaroslav Romanchuk 49%

button ElectionsMeter.com

 

  Кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук ідзе на выбары пад лозунгам “Пабудуем новае, захаваем лепшае”. У інтэрв’ю Радыё Рацыя палітык распавёў, як ён збіраецца змяніць эканамічную мадэль дзяржавы, як збіраецца не згубіць прыхільнасць супрацоўнікаў міністэрстваў і ведамстваў, якія збіраецца істотна скараціць.

 

R.R: Дзесяць чалавек прэтэндуюць на пасаду прэзідэнта, чаму вы лічыце, што Ваша кандыдатура найлепшая?

- Дзесяць чалавек зарэгістравана, сапраўды кандыдуе значна менш. Я лічу, што мая кандыдатура найлепшая, таму што ў мяне, як у адзінага з дэмакратычных кандыдатаў, ёсць праграма. Самі ўлады нават пра гэта кажуць: што мільён альтэрнатыўных месцаў працы, гэта рэальная альтэрнатыва праграме чацвёртай пяцігодкі. У мяне ёсць добрая каманда, якая можа яе рэалізаваць, у мяне ёсць бачанне Беларусі; я нават сфармуляваў нацыянальную ідэю, якая на мой погляд супадае з нацыянальным характарам Беларусі, а таксама з тым, як трэба падыходзіць да рэформаў: зберагаць лепшае, будаваць новае – гэта той тэзіс які на мой погляд павінен быць у эканамічнай палітыцы, у палітычных рэформах нашай краіны. І ўрэшце рэшт беларускай дзяржаве патрэбны чалавек, што мае добры аўтарытэт сярод рэфарматараў свету, які мае добрыя стасункі як з Захадам, так і з Расіяй. Лукашэнка – чалавек, які вядзе Беларусь па шляху самаізаляцыі, які не выходзіць па-за межы пяцігадовых планаў развіцця эканомікі. Я ж мяркую, што Беларусі патрэбная рынкавая эканоміка, патрэбныя новыя месцы працы, як фундамент дабрабыту і нашай еўрапейскасці.

R.R: Вы рэзка крытыкуеце эканамічную палітыку дзяржавы. Нават некаторыя прадстаўнікі ўраду пагаджаюцца з тым, што рэформы патрэбныя, але яны мусяць быць павольныя. Вы ж прапануеце рэформы радыкальныя. Ці не стане ў гэтым выпадку горш?

- Горш не будзе, таму што павольныя рэформы ўлады дэманструюць ужо 16 гадоў і яны давялі краіну да таго, што краіна жыве ў пазыку,на крэдыт, краіна топчацца на месцы і не ведае, у які бок развярнуцца: ці зноў павярнуцца да Расіі і прасіць яе, каб яна дала нам танныя газ і нафту а за гэта Расія возьме суверэнітэт, ці ісці ў Еўропу, а туды трэба ісці з нейкімі таварамі, прапановамі, а таксама з дэмакратычнымі інстытуцыямі, чаго таксама ня хочацца.
Павольнасць ужо прывядзе да значнага пагаршэння сітуацыі ў эканоміцы і сацыяльных стандартах. Таму я прапаную інтэнсіўную тэрапію, якую трэба зрабіць на працягу першых двух год пасля фармавання новай улады. Я кажу пра неабходнасць не толькі эканамічных рэформаў, але і палітычных: трэба правесці канстытуцыйны рэферэндум, каб краіна зажыла ў эканамічным асяродку, каб быў паўнавартасны парламент: аднапалатны, а не двухпалатны. Толькі пасля гэтага можна будзе падыходзіць да такіх грунтоўных рэформаў, як напрыклад рэформа сістэмы аховы здароў’я, рэформа адукацыі, сілавых структураў. Гэта вельмі важныя рэчы і таму наскокам іх не возьмеш.

...continu. s


Крыніца: election.in-by.net

28.11.2010


Sally -
Flag it!no spam

ElectionsMeter is not responsible for the content of the text. Please refer always to the author. Every text published on ElectionsMeter should include original name of the author and reference to the original source. Users are obliged to follow notice of copyright infringement. Please read carefully policy of the site.

 
load menu