Politicians and Election, Vote in Freedom, Actively Participate in Democracy, Vote for Change, Online referendum
Sergei Sidorsky

Як Сяргей Сідорскі спрачаўся з Уладзімірам Пуціным

Sergei Sidorsky 48%

button ElectionsMeter.com

 

Адным з рэальных вынікаў гэтай сустрэчы, на погляд карэспандэнта выдання "КоммерсантЪ", стала ачышчэнне ад дзмухаўцоў лужка перад прэс-цэнтрам.

У пятніцу ў Санкт-Пецярбургу прайшло паседжанне кіраўнікоў урадаў Мытнага саюза і ЕўрАзЭС. Перамовы па Мытным саюзе, якія перарываліся размовамі з калегамі па ЕўрАзЭС і СНД, працягнуліся да глыбокай начы, але пераадолець рознагалоссі так і не атрымалася. Дакументы, якія былі падрыхтаваныя экспертамі напярэдадні ўначы, падпісаныя не былі, распавядае Андрэй Калеснікаў, карэспандэнт выдання "КоммерсантЪ".

Вакол Канстанцінаўскага палаца лета, і дзесяткі працаўнікоў і працаўніцаў самазабыўна выполваюць з травы дзьмухаўцы, так спяшаюцца, нібыта ў кагосьці ў палацы такая на іх алергія, што, калі дзьмухаўцы не выдраць і не ўтылізаваць да пачатку паседжання, справа можа скончыцца дрэнна.

Унутры Канстанцінаўскага палаца Уладзімір Пуцін ужо выступае перад калегамі, удзельнікамі Мытнага саюза, распавядае, як віцэ-прэм'еры да дзвюх начы ўзгаднялі дэталі Мытнага кодэкса і амаль усё нават узгаднілі.

— Прапаную нашым калегам працаваць з яшчэ большай аддачай! — сканчае Уладзімір Пуцін сваю палымяную ўступную прамову, і па яго ўсмешцы зразумела, што сам жа ён мінулую ноч правёў інакш.

Прэм'ер Казахстана Карым Масімаў распавядае, як ён напярэдадні пабываў у Маскве, у Ашчадбанку, і як яго кіраўнік Герман Грэф паказаў яму ашчадкасу новага тыпу.

— Гэта ашчадкаса XXI ці XXII стагоддзя! — Карым Масімаў дагэтуль у захапленні, і я разумею, што XXII стагоддзе ў яго вуснах не перабольшанне і што ён так і ўяўляе яго сабе: з ашчадкасай Германа Грэфа ў цэнтры новага сусвету.

—- Распаўсюдзіць бы...— уздыхае Карым Масімаў.— У межах Мытнага саюза...

І яго святая ўпэўненасць у тым, што ў XXII стагоддзі Мытны саюз якраз набярэ сілу і праектную магутнасць, прымушае ставіцца да яго з трымценнем...

— Ну давайце ж паглядзім, чым нашыя калегі займаліся да дзвюх гадзінаў начы,— кажа Уладзімір Пуцін, і далей паседжанне працягваецца ў закрытым рэжыме. Зрэшты, усёткі сёе-тое можна высветліць, напрыклад, што да гэтага часу так і не атрымалася ўзгадніць з Беларуссю пошліны на газ і што, па разліках расейскага боку, Беларусь ужо запазычылася Расеі каля $200 млн, а па разліках беларускага — наадварот, усё ў парадку і Беларусь выконвае ўсе абавязальніцтвы, якія ўзяла на сябе.

Між тым расейскія перамоўшчыкі тлумачаць, што справа менавіта ў тым, што Беларусь сама вызначае для сябе суму ўзятых абавязальніцтваў і зніжак на газавыя пошліны, а потым у адпаведнасці з гэтымі зніжкамі і плаціць Расеі. І што напярэдадні гэтую праблему так і не атрымалася вырашыць.

Затое, мяркуючы па ўсім, дамовіліся наконт уніфікацыі і прывядзення да сярэдняга паказчыку (як распавядаюць тыя ж перамоўшчыкі) пошлінаў для фізічных асобаў на ўвоз аўтамабіляў. У Расеі яны вышэй, чым у Беларусі і Казахстане, прывядзенне да сярэдняга паказчыку павінна . значаць, што ў Расеі яны павінны знізіцца, а ў Беларусі і Казахстане — павялічыцца.

...

 

 

24.05.2010

Чытайце поўны тэкст артыкула: charter97.org

28.11.2010


Sally -
Flag it!no spam

ElectionsMeter is not responsible for the content of the text. Please refer always to the author. Every text published on ElectionsMeter should include original name of the author and reference to the original source. Users are obliged to follow notice of copyright infringement. Please read carefully policy of the site.

Back to poll: > Belarus > Politicians > Sergei Sidorsky
 
load menu